Новости проекта
Научный семинар
Перенос и удаление уроков
Навстречу новым горизонтам с Парком высоких технологий
Станьте участником программы «Учитель для Беларуси»!
Знакомьтесь с героями Schools.by!
Награждение победителей конкурса
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 200 человек

Метадычныя рэкамендацыі па правядзенні ўрока «Радзімы край мой – Дзяржыншчына на ўсё жыцце, на цэлы век» другога верасня 2019 года

Дата: 12 июля в 09:57
31 просмотр

Мэта ўрока: фарміраваць у вучняў грамадзянскасць і патрыятызм, сацыяльную творчую актыўнасць, лідарскія якасці, імкненне быць карысным людзям, роднаму гораду, раёну, краіне.

         Задачы:  

         *адукацыйная: развіццё патрыятызму ў свядомасці вучняў да малой радзімы, паглыбіць веды вучняў аб гісторыі, дасягненнях Дзяржынскага раёна;

         *выхаваўчая: ствараць аб’ектыўную аснову для выхавання і любові да роднага  краю, імкнення ўнесці свой уклад у паскоранасць сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, удасканальваць навыкі зносін;

         *развіццёвая:  развіваць уменне працаваць з разнастайнымі крыніцамі інфармацыі, фарміраваць навыкі крытычнага мыслення, уменне аналізаваць, выдзяляць галоўнае, параўноўваць, абагульняць і рабіць вывады, развіваць памяць, увагу.

         Месца правядзення: раённы гісторыка-краязнаўчы музей, кінатэатр, школа, школьны музей, дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў.

         Форма  правядзення:

формы і тыпы ўрокаў: урок-падарожжа, урок – інтэрактыўная гульня,  урок-разважанне, урок – конкурс праектаў, урок-дыялог, урок-дыспут, урок ток- шоу “Пазіцыя”

Абсталяванне ўрока:  камп’ютар, тэлевізар ЖКЛ, відэафільм аб Дзяржынску і Дзяржынскім раёне.

         Выстава: карта Дзяржынскага раёна, фотаальбомы аб Дзяржынску і  Дзяржынскім раёне, кніга “Памяць” (Дзяржынск і Дзяржынскі раён), Кніга Каруся Каганца “Паданні і легенды”,  літаратурная Дзяржыншчына (выстава твораў пісьменікаў і паэтаў, ураджэнцаў Дзяржыншчыны), сямейныя фотаальбомы вучняў, цікавыя дакументы з гісторыі роду, фотаздымкі прыроды і помнікаў архітэктуры роднага  горада, вёскі, малюнкі  і вырабы вучняў, падборка  раённай газеты “Узвышша”.

         Госці мерапрыемства: прадстаўнік дзяржорганаў  кіравання, дэпутат,   спартсмен, дзеяч культуры, старшыня сельскага савета, кіраўнік прадпрыемства аграпрамысловай сферы і т.п.

         Падрыхтоўчая  работа:

         Неабходна  папярэдне вырашыць усе арганізацыйныя пытанні па правядзенні  ўрока, запрашэнні гасцей.

         Зараней педагог дае вучням заданне: вывучыць інфармацыю аб сацыяльна-эканамічным развіцці Дзяржынскага  раёна, роднага горада, вёскі, падрыхтаваць  пытанні для дыялога з госцем, узяць інтэрв’ю ў жыхароў горада (вёскі), прачытаць вершы па тэме  ўрока.         Да ўрока можна правесці выставу, падрыхтаваную вучнямі, педагогамі ўстановы адукацыі, звязаную з тэмай урока.

         Урок праводзіцца ў інтэрактыўным рэжыме,  прадугледжвае папярэднюю  падрыхтоўку, патрабуе  ад  настаўніка мабільнасці і крэатыву.

Нататкі  да  ўрока-падарожжа, урока- інтэрактыўнай   гульні 

                                                      Дзень добры сонцу, дзень добры небу,

                                              Роднай  старонцы, духмянаму хлебу.

Ад чыстай  крыніцы сцяжыначцы  вузкай

                             І роднай зямлі беларускай.

         Перад пачаткам урока дэманструецца  відэаролік «Дзяржынскі раён».

         Вучні выконваюць гімн Дзяржынска  або той вёскі, населенага пункта, дзе знаходзіцца школа, іх родны дом (напрыклад, гімн в.Станькава, гімн г. Фаніпаля  і г.д.)

    Слова  настаўніка.      

          Сёння ў нас важная нагода для сустрэчы – Дзень ведаў. І, як стала ўжо традыцыяй, першы ўрок у навучальным годзе мы прысвячаем нашай малой радзіме, цудоўнай, прыгожай, непаўторнай дзяржынскай зямлі, яе жыхарам.

         Тэма  ўрока  “Радзімы край  мой – Дзяржыншчына на ўсё жыцце, на цэлы век!”.

(гучаць песні: “Васільковае  неба”, “Я табе  Беларусь”, “Белая ластаўка” у выкананні Алены  Ланской, відэа ці фота краявідаў Беларусі, можна Дзяржынска).

Кожны з нас прыпасае Радзімы куток, // Каб да старасці чэрпаць адтуль успаміны..” –лепш, чым напісаў аднойчы беларускі паэт Пімен Панчанка, мабыць, і не скажаш.

         Малая  радзіма ёсць у кожнага з нас. Гэта тое месца, дзе бяруць пачатак карані нашага жыцця. Для некаторых  яна застаецца толькі цёплым успамінам у сэрцы, бо лёс закідвае іх далёка ад яе. Некаторыя ж маюць шчасце усё жыццё сваё       звязаць з гэтым кутком,  дзе нарадзіліся, дзе жылі да іх многія пакаленні іх продкаў.

         Год  малой  радзімы – цудоўная  нагода для таго, каб яшчэ  раз падзякаваць свайму  роднаму  мястэчку, гораду ці вёсцы, паглядзець на іх новымі вачыма,  знайсці нечаканыя грані і, магчыма, яшчэ адну  падставу для гонару  за іх.

         У жыцці ўсіх  людзей ёсць святлейшыя словы

         З рамонкавых раніц да сініх  зарніц.

         Дзяржынск, ты –радзімы  любімай  аснова,

         Ты водар празрыстых і чыстых крыніц.

         Горда і ўрачыста гучаць словы гімна Дзяржыншчыны. Праслаўляючы гэты самабытны і маляўнічы край з багатай гісторыяй і культурнымі традыцыямі. Самым жа вялікім  багаццем нашага  краю  з’яўляюцца  людзі – працавітыя і таленавітыя, якія праславілі свой  горад ў мінулым, якія ствараюць цяперашнія, якія закладваюць падмурак будучыні.

          Чым  славуты  Дзяржынск ( Дзяржынск турыстычны)

         Кожны куточак Беларусі мае свой непаўторны каларыт. Безумоўна, ёсць ён і ў нашага старажытнага горада.  Возьмем хаця бы колькасць назваў за ўсю яго гісторыю. Мала які горад можа пахваліцца трыма і нават чатырма назвамі: Крутагор’е (да 13 стагоддзя), Койданава (да 1932 года), Дзяржынск..  А ў 16 стагоддзі Койданава ў дакументах часам называлі Гаштольдава па імені яго ўладальніка, канцлера Вялікага Княства Літоўскага. Дарэчы, менавіта з яго імем звязана адно гістарычнае месца ў Дзяржынску – Акопішча, яно ж  Гаштольдава гара, яна ж Кальвіншчына.  Гэта і помнік  архітэктуры – гарадзішча эпохі жалезнага веку, і памяць аб канцлеры Альбрэхту Гаштольду, і напамін аб кальвінскім зборы князя  Радзівіла..  Канечна, сумна, што мала  чаго захавалася ад тых  пор, але такая  наша гісторыя.. Побач з гэтым месцам – яўрэйскія могілкі, дзе пахаваны ахвяры фашызму. Дзяржынская паэтка Аксана Хацкевіч прысвяціла тым падзеям баладу “Дзе сышліся стагоддзі”:

         Ёсць куток на Дзяржыншчыне:

                Там сышліся стагоддзі –

         Мы ж там вечна спяшаемся,

         Моўчкі хутка праходзім.

         Скрыжаванні дарожныя,

         Завіхрастыя ўзгоркі,

         Песцяць травы мурожныя

         Голас ветрыка звонкі.

         Невялікі пагорачак

         Ды падмурак каменны,

         А калісці да зорачак

         Збор узняўся імгненна.

         Івяліся прыёмы там,

         І вяльможныя пані

         Свой прыгожыдзявочы стан

         У карсетах хавалі.

         Ды “Мазурка” змянілася

         Невяселай хадою.

         Тое месца амылася

         І слязой, і крывёю.

         Колькі душаў скалечана,    

         Колькі жыццяў не стала,

         Ты, зямля, чалавечае

         Дя сябе забірала.

         Расстраляны карацелем

         Не ў турнірах з-за дамы –

         Для фашысцкае нацыі

         Стаў “Яўрэй” горшым самым.

         У агромную яміну

         Пад скрыпенне калёсаў.

         Быццам зверам, затраўлены

         Непавінныя лёсы.

         І, магчыма, пагэтаму

         Тут жыццё мітусіцца,

         Чалавек не спыняецца,

         Час імгненна імчыцца.

         Бо зямля  тут гарачая,

         У скрыжаванні дарогі,

         І праходзяць абачліва

         Яе спешныя ногі.

         Сустракаюцца позіркам

         Сумны помнік і ўзгорак.

         І стагоддзі сыходзяцца

         У свеце згаснуўшых  зорак..

         Дарэчы, калі звярнуцца да тэмы зорак, то і тут Дзяржынскаму раёну ёсць чым пахваліцца. На яго тэрыторыі размясціўся Цэнтр  касмічнай сувязі “Станькава” – Нацыянальная сістэма спадарожнікавай сувязі і вяшчання Рэспублікі Беларусь. Гэты комплекс з’явіўся 2 гады назад і валодае высокай інавацыйнай, эканамічнай, сацыяльнай і палітычнай значнасцю для ўсёй Беларусі.

      Да зорак цягнеццаі найвышэйшая кропка Беларусі – гара Святая, а сёння – Дзяржынская (345 метраў над узроўнем мора). Знаходзіцца яна ў вёсцы Скірмантава. Ля яе падножжа бяруць выток рэкі: Пціч, Сула, Уса, Волма.

      Гора яднае зямлю і неба. І ў рэлігійных паломнікаў ёсць падставы наведаць нашу малую радзіму. У Дзяржынскім раёне 6 праваслаўных і 4 каталіцкія храмы. Толькі ў горадзе можна наведаць Свята-Пакроўскую царкву XIX  стагоддзя ( твор архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю).                                 

       Касцёл Святой  Ганны  XV  стагоддзя (адна з буйнейшых на Міншчыне драўляная культавая пабудова). З руін была адноўлена Свята-Мікалаеўская царква ў Станькава. Усе яны валодаюць унікальнымі іконамі. Менавіта на тэрыторыі нашага  раёна пахавана блажэнная Валянціна  Мінская – жанчына, вядомая сваімі цудамі падчас жыцця і пасля  смерці.                               

       З розных  куткоў Беларусі і Расіі едуць да яе самыя розныя людзі. Каб пакланіцца і папрасіць дапамогі. Не так даўно магіле быў нададзены статус гісторыка-культурнай  каштоўнасці. Нельга не ўзгадаць Вітаўскую Цудатворную Крыніцу, якой каля 400 гадоў..

         Усе  гэтыя славутасці, і не толькі іх, апяваюць у сваіх творах паэты-патрыёты, нашы землякі, члены літаратурна-паэтычнага клуба  “Выток”, што вось ужо 20 гадоў дзейнічае ў Дзяржынскай цэнтральнай раённай  бібліятэцы. Аўтары шчодра дзеляцца духоўным багаццем і дораць слухачам незабыўныя  сустрэчы з прыгожым. Любы жадаючы можа стаць удзельнікам пасяджэння клуба. Дарэчы,жыццё ў раёне заўсёды віравала досыць актыўна. І не толькі таму, што праз станцыю Негарэлае праязжалі і спыняліся пісьменнікі, як М.Горькі, А.Талстой, М.Цвятаева і іншыя.  Дзяржыншчына стала радзімай для многіх вядомых  дзеячоў  літаратуры, культуры і навукі. Юрый Брайдэр, Артур Вольскі, Станіслаў  Шушкевіч, Адам Глобус, Карусь Каганец, Алесь Рыбак, Ігар Хадановіч і многія-многія іншыя..

         Да таго ж Дзяржынск славіцца сваім свежым паветрам і зелянінай. Ёсць у нас два помнікі прыроды – Станькаўскі парк і дэндрарый у Негарэлым.  Можна незабыўна адпачыць у цэнтры экалагічнага турызму “Станькава”. На яго тэрыторыі расце старажытны 500-гадовы дуб “Лясны вартаўнік”. Поўнасцю абхапіць яго могуць толькі 4 чалавекі, узяўшыся за рукі. Падобных  дрэў няма нават у Белавежскай пушчы. Лічыцца,што, дакрануўшыся да кары гэтага дрэва, нават самы сумны чалавек атрымае каласальны зарад энергіі і прагі да жыцця. У Цэнтры можна наведаць заасад, каняферму і парк дзікіх жывёл. У нашым раёне ёсць нямала прыгожых азёр і рэк: Станькаўскае, Дзягільнянскае, Паланевіцкае, Уса.. А нядаўна адчыніўся першы ў Беларусі кукурузны лабірынт “Кукуполіс”.

         Можна знайсці і гастранамічную прычыну наведаць Дзяржынск. Народнае ігрышча “Пячы  ката” нядаўна было ўнесена  ЮНЕСКА  ў спіс здабыткаў нематэрыяльнай культуры  беларусаў. Напярэдадні перадкаляднага посту збіраюцца хлопцы і дзяўчаты ў якую-небудзь хату і там гатуюць фігуру ката: галавуі тулава з цеста, вушы і ногі з сала, а хвост з каўбасы. Выпекаюць і вешаюць сярод пакоя над столлю. Затым кожны па чарзе “пад’язджае”на вілках да “ката”, каб зубамі адкусіць у яго кавалачак, а калі атрымаецца, то і ўсяго адарваць.  Тады яго дзеляць на ўсю кампанію. Уся гульня суправаджаецца традыцыйнымі песнямі, прыпеўкамі, танцамі пад гармонік, жартоўнымі гульнямі, анекдотамі, вячэрай з пачастункамі, якія ўдзельнікі прыносяць з сабой.

         А каб былі на стале ў дзяржынцаў  каўбасы, хлеб і да хлеба, працуюць не пакладаючы рук прамысловыя прадпрыемствы раёна, які за поспехі ў эканамічнай  сферы быў занесены ў 2017  годзе на Рэспубліканскую дошку Гонару.  Сярод прамысловай галіны актыўна развіваюцца машынабудаўнічая, металаапрацоўчая, хімічная, швейная і харчовыя сферы. У нас ёсць шмат цікавых прадпрыемстваў, якія можна наведаць: ЗАТ “Штадлер”, ААТ “Амкадор”, ААТ “Дзяржынская швейная фабрыка “Эліз”, ПУП “МАФ”, ААТ “Салеа”, “Агракамбінат Дзяржынскі”.

         Ты –сям’я  працавітая,

         Па-братэрску адкрытая,

         І з даверам заўжды

         Зазіраеш у вочы.

         Маладосць самавітая

         Ізямля сакавітая,

         Клапатлівы і мірны

         Зялёны куточак.

         Вядома, далёка не ўсе славутасці нашага раёна зараз былі названы. Можна было б доўжыць гэты спіс, уключыўшы ў яго унікальны для Беларусі архіў кінафотафонадакументаў, абноўлены музей, вядомы і за межамі  краіны Дом культуры, аўтэнтычныя музеі нашых устаноў адукацыі, шматлікія гасцінныя аграсядзібы.. Кожны з жыхароў можа  дадаць сюды яшчэ не адну сваю прычыну наведаць Дзяржынск,бо наша малая радзіма шматаблічная і багатая гісторыяй і традыцыямі. Адным словам, Дзяржынску  ёсць чым ганарыцца з самых  розных  бакоў!. Таму з гонарам і годнасцюі пяём мы словы нашага гімна:

         Слаўся, Дзяржыншчына!

         Слаўся, наш горад.

         Найвышшы куток беларускай зямлі.

         Квітней і расці на свабодных прасторах.

         На шчасце ўсім нам і нашчадкам жыві!

                 Прапаную здзейсніць падарожжа па дзяржынскай зямлі.

         Складаем візітную картку раёна

Матэрыял да візітоўкі.

         Так, мы  жывём, вучымся і працуем у Дзяржынскім раёне, які з’яўляецца маленькай часціцай нашай Радзімы - Беларусі, пяшчотнай і паэтычнай, яе ціхая абаяльнасць праяўляецца паступова: у мяккіх пералівах ранішняга неба над размытай лініяй гарызонта, у зеляніне, у водары сасновага бору, у сумным  крыку жураўлёў. Прыгажосць Беларусі адкрываецца  таму, хто можа спыніцца і адчуць навакольны  свет: угледзьцеся ў  блакітныя азёры – глыбокія  вочы Беларусі -  апусціце рукі ў прахалодную ваду ручая,  схавайцеся ад цёплага дожджыка пад зялёную лапу елкі…

         Наша  Беларусь ніколі не страчвала сваю самабытнасць – яна нахілялася, як трава, пад ураганам заваяванняў, каб пасля зноў выправіцца і зазелянець.

         Чаму мы называем Беларусь Радзімай?

(Таму, што тут мы нарадзіліся, таму, што яна  родная.)

А з чаго пачынаецца Радзіма? З песні маці, з роднага слова.

 Паслухаем вершы пра Беларусь, пра родную мову.

         Быць беларусам –

         Гэта значыць

         Свайго ні гуку не забыць,

         Усе чужое перайначыць,

         Каб Беларусі вечнай  быць!

         Быць беларусам –

         Гэта значыць

         За родны край  згараць на дым,

         Па-беларуску чуць і бачыць

         На гэтым свеце і на тым.  

                                               Рыгор Барадулін                 

         Паклон табе, мой беларускі краю!

         Ты – мой, я – твой: ад роду і навек.

         Я зноў і зноў да сэрца прыкладаю

         Твой ліст дубовы – як чароўны лек.

         За хлеб, што ем, за песні, што спяваю,

         За шчасце звацца іменем тваім –

         Паклон табе, мой беларускі краю!

         Ты – мой, я –твой: усюды і ва ўсім!

                                                                  Ніл Гілевіч

         Наш   Дзяржынскі раён размешчаны ў цэнтральнай частцы Мінскай вобласці. Утвораны 17 ліпеня 1924 года. Плошча раёна складае 1,2 тыс. квадратных кіламетраў. Насельніцтва  – 61,8 тыс. чалавек. Тэрыторыя раёна ўключае горад Дзяржынск (раённы цэнтр) з насельніцтвам 26,1 тыс. чалавек, горад Фаніпаль – 13,3 тыс. чалавек, гарадскі пасёлак Негарэлае. У раёне 276 населеных пунктаў. Раён размешчаны ў межах Мінскай узвышанасці і Стаўбцоўскай раўніны.  Дзяржынскі раён з’яўляецца водараздзелам двух буйных  водных басейнаў – Чарнаморскага і Балтыйскага. Рака Уса, якая бярэ свой пачатак у падножжы гары Дзяржынскай, упадае ў Нёман і далей – у Балтыйскае мора.  Рака Пціч, якая таксама мае  выток побач з гарою,  упадае  ў раку Свіслач. І далей воды рэк  упадаюць у Чорнае мора. Па тэрыторыі г.Дзяржынска працякае рака Няцеча, праходзіць чыгунка і аўтамагістраль Мінск – Брэст.

         Дзяржыншчына – самабытны і маляўнічы край з багатай гісторыяй і культурнымі традыцыямі.

         Сёння Дзяржынскі раён – гэта сучасны, развіты рэгіён Беларусі, для якога характэрна стабільнасць эканомікі, якасныя змены ў прамысловасці і аграрным сектары. Наш раён – аграпрамысловы. Па паказчыкаму сельскагаспадарчай галіны займае першую пазіцыю ў Мінскай  вобласці. У мінулым  годзе ў раёне намалацілі 104,5 тысяч тон зерне ў чыстым выглядзе. Сярэдняя ўраджайнасць склала 48,9 ц з гектара зернавых.  У раёна сабралі 19 тысяч тон бульбы. А цукровых буракоў 113,7 тысяч тон, што на 10,65 больш чым у мінулым годзе.

Што датычыцца прамысловасці, то ў раёне размешчаны такія  буйныя прадпрыемствы, як ЗАТ “Штадлер Мінск”, ААТ “Амкадор-Дзяржынск”, ААТ “Салеа”, ІААТ”Унамедыкал”, ААТ ФЗІП  “Энэргамера”, ЧУП “МАВ”, ААТ “Інтэртрансаўта”, ААТ “Агракамбінат  Дзяржынскі”, ААТ ДШФ “Эліз” і іншыя. 

         13 чэрвеня 2017 года ў Дзяржынску адкрыт новы завод СААТ “Элезер”, які ўваўшоў у склад холдынга “Амкадор-Семаш”, які спецыалізуецца на вытворчасці машын і агрэгатаў для сельгасвытворцаў. Прамысловымі прадпрыемствамі выраблена прадукцыі ў фактычных цэнах на 430,7 млн. рублеў, адгружана  тавараў на экспарт на 200 млн.рублёў. 

         Працаўладкавана 844 чалавекі на зноў створаныя  рабочыя  месцы. Найбольшая  іх колькасць – ААА”Інтэртранс аўта”, ЗАА “Штадлер Мінск”, ЧУП  “МАФ”, РУП “Завод дакладнай  электронікі”.

         Падрадзяленне   будаўнічага  комплексу ўвялі ў эксплуатацыю 72 тысяч кв.метраў жылля.  У 2019  годзе мяркуецца яшчэ ўвесці 126 тысяч кв.м жылля.

         АПК з’яўляецца ключавым звяном  народна-гаспадарчага комплексу раёна. Першы  аграрны  холдынг краіны – агракамбінат “Дзяржынскі” стаў пераможцам у прафесійным конкурсе “Брэнд года – 2018” за новы брэнд “Дзяржынка”. Сёння агракамбінат вырабляе 20% усей  вырабляемай   у Беларусі прадукцыі  з мяса  птушкі.  Сельскагаспадарчымі арганізацыямі раёна ў 2018 годзе забяспечан рост валавай  прадукцыі на 101,5%, у тым ліку ў жывелагадоўле – на 102,4%. Па вытворчасці зерна наш раён прызнан пераможцам у Мінскай  вобласці.  У 2017  годзе  завершана будаўніцтва чатырох жывелагадоўчых комплексаў для дойнага статка.

         У раёне назіраецца станоўчая дэмаграфічная  дынаміка. 7 гадоў у раёне фіксіруецца станоўчы штучны прырост насельніцтва.  Актыўна  будуецца жыллё.  Акрамя  таго, Дзяржынскі раён уваходзіць у пяцёрку самых высокааплачываемых рэгіёнаў краіны.

          Дастойна праяўляе  сябе і сістэма  адукацыі.  Сістэма  адукацыі захоўвае лідыруючыя пазіцыі ў Мінскай  вобласці. Установы  адукацыі забяспечваюць высокі ўзровень падрыхтоўкі сваіх выхаванцаў. Сярод выпускнікоў 2019  года 32 узнагароджаны залатым і 1 сярэбраным медалём. На заключным  этапе рэспубліканскай  алімпіяды ў 2019  годзе па вучэбных  прадметах вучнямі заваевана 4 дыпломы. Нашы вучні дабіваюцца поспехаў у навуковых і творчых конкурсах, спартыўных спаборніцвах як рэспубліканскага, так і міжнародняга ўзроўня. Заваевана каля 400 узнагарод рознага ўзроўня У 2018 годзе 11 навучэнцаў і 7 пдагогаў удастоены прэміі спецыяльнога фонда Прэдідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай  падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. У спіс лепшых устаноў  Мінскай  вобласці ўвайшлі ДУА “Гімназія г.Дзяржынска”. Гімназія г.Дзяржынска стала пераможцам рэспубліканскага конкурсу асацыяцыі “Адукацыя для будучага”, і на яе базе ў  2019 годзе з’явіцца STEM-цэнтр.

         Дзяржыншчына – нязменны  лідэр Мінскай  вобласці па культурнаму  абслугоўванню насельніцтва. Асаблівым гонарам для раёна стала прызнанне нематэрыяльнай  гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі  Беларусі абрада “Ката пячы”.  Андрэю Міхайлавічу Мартынюку прысвоена ганаровае званне  “Чалавек года  Міншчыны – 2016” у намінацыі “Невытворчая сфера”.

         Добрыя вынікі дэманструе ахова здароўя. Медыкі раёна спраўляюцца з асноўнай задачай –захоўваюць і ўмацоўваюць здароўе насельніцтва, аказываюць якасную і даступную медыцынскую дапамогу, яны дасягнулі мэтавых паказчыкаў Дзяржаўнай  праграмы. Не адстае і сфера культуры: два творчых калектывы раёна маюць званне  заслужанага (“Пастараль” і “Спадчына”). Дзіцячымі школамі мастацтва раёна ў конкурсах і фестывалях рознага ўзроўня было заваевана 158 дыпломаў.

         У рашэнні стратэгічных  задач развіцця раёна немалая  роля належыць фізічнай  культуры и спорту.  У раёне праводзіцца 5 розных спартакіяд для шырокіх колаў насельніцтва, дзяцей і дарослых. У спартакіядзе сярод работнікаў арганізацый  Дзяржынскага раёна ў 2018 годзе прыняло  ўдзел  больш за 20 працоўных калектываў.

          У мэтах павышэння шагавай даступнасці аб’ектаў фізічнай  культуры і спорту ў Дзяржынскім раёне ўведзена ў эксплуатацыю многа функцыянальная спартыўная пляцоўка на дваровай  тэрыторыі па вуліцы Ціхай. З марта 2017  года спартыўна-тэнісны клуб “Шлях дасягненняў” пачаў аказываць  паслугі па навучанню дзяцей і дарослых тэнісу.

         Футбольная каманда “Лівадыя-Юні” у 2017  годзе стала пераможцам чэмпіяната Мінскай  вобласці па футболу сярод  аматарскіх  каманд, а таксама трохкратным уладальнікам Кубка Мінскай вобласці па футболу.

 Прадукцыя шэрагу прадпрыемстваў Дзяржыншчыны шырока вядома не толькі ў Беларусі і краінах СНД, але і ў далёкім  замежжы.

         23 чэрвеня  2017  года Дзяржынскі раён быў занесены на Рэспубліканскую  дошку  гонару  за найлепшыя   паказчыкі ў сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця. Гэта  сваеасаблівае грамадскае прызнанне працы яго жыхароў і калектываў прадпрыемстваў, унесшых важкі ўклад у дабрабыт рэгіёна.

 (Па вынікам работы за 2016 год права быць занесенымі на Рэспубліканскую дошку гонару мелі гонар  68 адміністратыйна-тэрытарыяльных  адзінак і арганізацый  краіны).

         Сёння мы ганарымся тым, што мір, спакой і парадак – галоўнае дасягненне нашай  краіны. Гэта  фундамент, на якім заснавана ўсё:  і эканоміка Беларусі, і матэрыяльны дабрабыт кожнага, шчаслівае дзяцінства нашых сыноў і дочак. Хачу выразіць асаблівую сардэчную ўдзячнасць і падзяку ўсім працоўным калектывам, жыхарам Дзяржыншчыны, хто кожны дзень справамі, сваей  творчасцю, энергіей упрыгожвае наш родны раён, паляпшае жыццё грамадзян, -каменціруе гэту  важкую падзею старшыня Дзяржынскага райвыканкама Мікалай  Арцюшкевіч.

         За найлепшыя  паказчыкі ў сацыяльна-эканамічнай  сферы вызначаны 45 пераможцаў. Сярод іх у сельскай  гаспадарцы – ААТ “Агракамбінат  Дзяржынскі”.        

10 фактаў аб Дзяржынскім раёне.

         1. Пераможца рэспубліканскага  спаборніцтва за дасягненне высокіх  паказчыкаў эфектыўнасці  работы ў сельскагаспадарчай  галіне. Першы аграрны холдынг краіны – агракамбінат “Дзяржынскі” – лепшы сярод сельскіх  арганізацый. 

         - За 5 месяцаў гэтага года рост прыбылі ў агракамбінаце “Дзяржынскі” склаў 318%. Цяпер мы закупілі  сучаснае  абсталяванне і будзем выпускаць яшчэ некалькі відаў  новай  прадукцыі.  У гэтым  годзе ўведзен у эксплуатацыю дадатковы ўбойны цэх і 20 пляцовак для вырошчвання птушкі, - падзяліўся планамі на бліжэйшае  будучае дырэктар ААТ “Агракамбінат Дзяржынскі” Уладзімір  Лукьянаў.

         2.Уваходзіць у топ-20 найбольш  спрыяльных для пражывання раёнаў Беларусі.

         3.На тэрыторыю раёна распаўсюжваецца дзеянне свабоднай эканамічнай  зоны “Мінск”. 23 краіны  свету ўжо ўклалі свае капіталы ў яе прадпрыемствы.

         4.У раёне дзейнічае звыш 150 прадпрыемстваў з беларускім і замежным капіталам. Так, ААТ “Амкадор-Семаш”  павялічыў выпуск прамысловай  прадукцыі ў 3,6 разы. ААТ “Інтэртрансаўта” прадставіў паслуг на экспарт на 40% больш.

         5.Трэці ў Мінскай  вобласці па ўзроўню зарабатнай платы ( у маі – 806,6 руб.)

         6.Трэці ў рэспубліцы па гадавому надою малака на карову. У бягучым  годзе вытворчасць малака павялічылася яшчэ на 6%.

         7. На працягу апошніх 5 гадоў у раёне расце  нараджальнасць, па дэмаграфічным паказчыкам Дзяржыншчына таксама ў лідэрах. З кожным годам у раёне павялічваецца колькасцьмногадзетных  сем’яў, якіх сёння больш за 800. Таксама па вынікам 2017  года Дзяржыншчына ўваходзіць у тройку лепшых рэгіёнаў вобласці з найменьшым паказчыкам смяротнасці насельніцтва.

         8. Рэгіён з’яўляецца папулярным месцам для індывідуальнай забудовы. Толькь за першае паўгоддзе 2017  года пабудавана 33 тысячы кв.м.жылля пры гадавым заданні 42 тысячы.

         9.Усе тры  гімназіі па вынікам цэнтралізаванага тэсціравання ўваходзяць у топ -100 самых прэстыжных устаноў адукацыі Беларусі.

         10.Больш 95% выпускнікоў устаноў  адукацыі раёна працягваюць   навучанне ў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах  краіны. Амаль 10%  навучэнцаў заканчываюць школу  з залатым медалем.

         Мы ганарымся нашай малой радзімай, любім яе і спадзяёмся, што гэту любоў раздзеліць з намі кожны, хто хоць аднойчы наведае гэту гасцінную зямлю.

                   “Дзяржыншчына  помніць!”

         Вялікай  Перамозе –75!”

         У 2019-2020 гадах мы адзначаем 75-годдзе вызвалення Рэспублікі  Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75-годдзе Вылікай  Перамогі ў Вялікай  Айчыннай  вайне.       

На дошцы словы паэта Мусы Джаліля:

Усяму  змяняцца суджана. У прыродзе, у жыцці, у чалавеку. Але чтосці павінна адно,што не зменяецца навекі”.

Што застаецца навекі ў чалавеку, што не зменяецца? Чалавечая памяць.

         Сапраўды памяць.  Пераходзім да другой  часткі ўрока “Дзяржыншчына помніць!” Вялікай  Перамозе – 75!”

         Здаецца прайшло 75 гадоў з той пераможнай  пары, але памяць людская  жывая, раны ў людскіх  сэрцах яшчэ на зажылі.

         За тры гады  акупацыі на тэрыторыі Беларусі фашысты зруйнавалі 209 гарадоў, знішчылі 9200 сел і весак, стварылі 260 лагераў  смерці і 70 гета, растралялі, павесілі, замучылі і спалілі звыш 2 млн.200тысяч савецкіх  грамадзян. За 1105  дзен і начэй гаспадарання нямецка-фашысцкіх  захопніках у Дзяржынску і раёне  было знішчана 17606 грамадзян – амаль кожны 4-ы жыхар раёна, у тым ліку 1200 жанчын і 450 дзяцей, вывезлі ў фашысцкае рабства 504 мужчыны, 435 жанчын, знішчылі больш за 15 тысяч яўрэяў г.Дзяржынска і прывезеных з краін Еўропы. Пяць весак раёна – Глухое  Пярхурава, Літавец, Любажанка, Садкаўшчына, спаленых разам з жыхарамі, - увекавечаны ў мемарыяльным комплексе "Хатынь".

         Дарогі вайны. Яны былі суровыя для ўсіх. Жорсткія баі ішлі за кожны  горад, вуліцу, дом. Захапленю мужнасцю, адвагай салдат няма  мяжы. Ноч перад наступленнем многія салдаты не спалі. Кожны ўспамінаў самае роднае і дарагое, за што сення, магчыма, прыдзецца памерці.

         Родныя вашы  нашы.

У смутку вялікім схіліўшы галовы,

         Стаім перад вамі.

  Вы не скарыліся лютым забойцам

  у чорныя  дні фашысцкай навалы.

           Вы смерць прынялі,

Ды полымя сэрцаў вашай  любові

         Да нашай Радзімы

        Навек незгасальна.

Памяць  пра вас у нас назаўсёды,

         Як неўміручая наша зямля

         і як вечнае яркае сонца над ёю!

  У рэспубліцы дзейнічае  праект “Беларусь помніць!”. Вы ўсе ўдзельнікі гэтага праекта. Давайце  ўспомнім аб удзеле ў Вялікай  Айчыннай  вайне вашых  дзядоў, прадзедаў, прапрапрадзедаў. Раскажыце  аб іх ( вучні дзеляцца  ўспамінамі, знаёмяць з сямейнымі ўзнагародамі, пісьмамі з фронтуі г.д.).

         А што вы ведаеце аб Вялікай  Айчыннай  вайне на Дзяржыншчыне?

         Успаміны аб першых баях 26 і 27 чэрвеня 1941 года на подступах да Дзяржынска (выкарыстайце кніг Н.М.Акаловіча “Стаяць насерць” – об мужнасці воінаў 108 стралковай  дівізіі, 16 Дзяржынскага пагранічнага атрада, якія абаранялі г.Дзяржынск)

  Урывак з кнігі: «26 июня первые отряды  мотоциклистов противника появились у деревни Дягильно. Их встретили пулеметным огнем воины 444-го стрелкового полка, которым командовал полковник  Петухов. Подразделения  полка занимали оборону левее артиллерийского дота и держали под обстрелом шоссе Негорелое – Минск. Атака была  отбита. Через некоторое время на шоссе появились танки врага. Они попали под огонь пушек из дота и артиллерийских батарей 575-го артиллерийского полка 108 стрелковой  дивизии. И эта атака была  отбита. В этот день гитлеровцы пытались несколько раз  прорваться к Дзержинску, но тщетно. Стрелки 444-го, артиллеристы 575-го полков встречали противника плотным огнем. Особенно слаженно работали оба дота: пулеметный – отсекал пехоту от танков, артиллерийский – расстреливал танки. И неприятель отступал, неся большие потери в живой силе и технике.»

Дзяржынцы не скарылиіся ворагу. Гутарка  з вучнямі аб Дзяржынскім патрыятычным падполлі, партызанскіх  фарміраваннях, якія дзейнічалі на тэрыторыі Дзяржынскага раёна  (вакарыстайце  кнігу  “Памяць” Дзяржынскі раён, стар.265-452).

         Давайце пачцім хвілінай  маўчання ўсіх  тых, хто загінуў у гэтай жорсткай  вайне, хто аддаў свае  жыцце дзеля  міру на зямлі, каб мы маглі з вамі жыць у незалежнай  квітнеючай  магутнай  дзяржаве Беларусь пад мірным небам і быць шчаслівымі.

                                Аб’яўляецца хвіліна маўчання.

 А цяпер   на сардэчках (заранее падрыхтаваны і ляжаць на вучнеўскіх сталах)  напішыце пажаданні  жыхарам г.Дзржынска і Дзяржынскага раёна і прымацуйце іх на карту Дзяржынскага раёна.

 Пад музыку  “Дзень Перамогі” настаўнік чытае верш “Слава Вам, салдаты!”

         Пражытае –на памяці рубцы

         І ўспамінаў вохкая трывога.

         Яно –са мной навечна, як байцы,

         Што неслі ў сорак пяты перамогу;

         Яны мяне ў сыры хавалі склеп,

Каб не забіла куля-шаляніца.

         Біклагі напаўняючы крыніцай,

         Нам пакідалі свой салдацкі хлеб;

         Ён порахам усіх франтоў прапах..

         Акраец беручы, штодня і сёння,

         Здаецца мне, бяру яго з далоняў,         

Што развівалі перамогі сцяг;

         Няхай сваім крылом ён ахіне

         І будучыню!

         Слава вам, салдаты,

         Што Перамогі дзень узнеслі датай

         Другога дня радзін не толькі мне!

         Як галубы, над намі самалёты,

         Блакіт з азёраў, рэк –не пераліць,

         Вясна сцягі  зялёныя лістоты

         Спяшаецца з пушынак расчахліць –

         І гэтак будзе –будзе з году ў год.

         А тых байцоў ніколі не забудзем,

         Пакуль на гэтым свеце жыць мы будзем,

         Пакуль жыць будзе чалавечы род!

         І гэтак будзе, бо праз нас прайшлі,

         Трымаючы ля сэрцаў аўтаматы,

         Байцы, што пакідалі хлеб па хатах.

         Мір несучы навечна ўсёй зямлі!..

                                                                           Алег Лойка

         Памяць людская бессмяротна, помніць патрэбна для таго, каб не паўтараць памылак мінулага, каб цаніць сённяшняе. Не забывайце, што- вы будучае нашай  краіны і якімі вы вырасцеце грамадзянамі, якімі вы станеце  людзьмі, такой і будзе жыццё на нашай зямлі.

         Любіць сваю Радзіму, абараняць яе,  захоўваць для сваіх нашчадкаў – вось, што давалі запаветы нашы  продкі, вось чаму мы павінны вучыць сваіх дзяцей.

         Мой чароўны  беларускі край,

         Бацькаўчына светлая  мая!

                                               Уладзімір Караткевіч

         Зямля  Беларусі” Вачамі азёраў

          Глядзіш ты ў празрыстыя высі нябес..

                                                Пятрусь Броўка

         Люблю наш край, старонку гэту,

         Дзе я радзілася, расла,

         Дзе першы раз пазнала шчасце,

         Слязу нядолі праліла..

                Так прызналася ў любові да Радзімы Канстанцыя Буйло. Дзе б мы ні былі, якую б экзатычную прыроду не бачылі, нас заўсёды цягне да нашых  лясоў,  да нашых палёў. Чым жа так прываблівае беларуская зямля? Напэўна, не толькі сціплай і рамантычнай  прыродай, мовай, казкамі і легендамі, але і людзьмі, якія жывуць тут. Гэта пра нашу беларускую зямлю напісаў Уладзімір Караткевіч: “Любіце гэтую сваю святую зямлю аддана і да канца. Іншай вам не дадзена, дый непатрэбна”.

         Грамадзянін Рэспублікі Беларусь – гучыць горда, такі ж гонар мы павінны  адчуваць, калі гучыць гімн нашай незалежнай, свабоднай дзяржавы, у якой блакітныя азёры, зяленые  лясы, белыя жураўлі і радасныя, шчаслівыя твары дзяцей.

         Гучыць гімн Рэспублікі  Беларусь. Усе прысутныя ўстаюць і спяваюць   гімн РБ.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.