Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Хаю-хай, с вами Schools.by!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 129 человек

Беларуская одежда

Дата: 2 мая 2017 в 09:46, Обновлено 2 мая 2017 в 09:49
Автор: Титова А. А.

Беларуская вышыўка  

БЕЛАРУСКІ КАСЦЮМ

 Адзенне з’яўляецца важным этнічным і сацыяльным паказчыкам. Яно выконвае не толькі практычныя, але і этнакультурныя, эстэтычныя, абрадавыя, магічныя функцыі. Адзенне адлюстроўвае дух эпохі, пануючы стыль і моду, індывідуальны густ, пачуцце меры, псіхалогію чалавека, яго фізічны стан, узрост, сямейнае становішча, сацыяльную і прафесійную прыналежнасць.  У шырокім сэнсе адзенне – гэта не толькі вопратка, але і галаўныя ўборы, абутак, упрыгожванні. У залежнасці ад тыпалагічных асаблівасцей (канструкцыі, спалучэння асобных частак у агульным комплексе, канкрэтных функцый) яно паджяляецца на мужчынскае і жаночае (па сваіх асаблівасцях тут можна вылучыць яшчэ і дзіцячае і юнацкае), летняе і зімняе або верхняе (прамежкавы варыянт – дэмісезоннае), паўсядзеннае і святочнае.

Матэрыяламі для адзення служыла мясцовая сыравіна – лен, пянька, воўна, а таксама аўчына, футра, скура і інш. У якасці  фарбавальнікаў выкарыстоўвалі настоі розных кветак і траў, лісце і кару, балотную руду, гліну. Асноўныя фарбы, што складалі каляровую гаму народнага адзення, - чырвоная, сіняя (васільковая), чорная, бурая (альховая).

Мужчынскае адзенне

 У тыповым варыянце традыцыйны комплекс мужчынскага адзення складалі доўгая, амаль да каленяў, кашуля і штаны з даматканага палатна натуральнага (белага) колеру; галаўны ўбор – валеная з воўны або пашытая з сукна шапка (магерка), у зімовую сцюжу – вушанка (аблавуха) з аўчыны; асноўны абутак – лапці, часцей лыкавыя, больш заможныя па святах насілі скураныя боты.

Кашуля (сарочка) – самы  старажытны і ўстойлівы элемент у традыцыйным народным касцюме. У найбольш старажытным варыянце яна мела тунікападобны крой, доўгія, нярэдка ніжэй кісці, рукавы і прамы разрэз вората.

Штаны (нагавіцы, ганавіцы, порткі, парткі) шылі з больш грубага, чым кашуля, зрэбнага палатна; яны мелі вузкія калашыны (“штаны з вузкім шагам”). У зімовы час паверх іх надзявалі штаны з даматканага сукна шэрага колеру (суконнікі). Кішэняў у іх не было, а неабходныя ў паўсядзенным ужытку рэчы (крэсіва, люлька, нож і інш.) насілі ў скураной сумцы (шабета, каліта) або падвешвалі непасрэдна да пояса.

Жаночае адзенне

 Жаночае адзенне ўвасобіла ў сабе найбольш ярка і выразна багецце творчай фантазіі народа, яго этнічныя традыцыі, духоўныя памкненні і густы.

У тыповым варыянце традыцыйны жаночы комплекс складалі доўгая палатняная кашуля (сарочка), спадніца, фартух, безрукаўка. Найбольш устойлівай часткай (кампанентам) у гэтым комплексе была кашуля. Яна мела просты свабодны крой, што нярэдка ўскладняўся плечавымі ўстаўкамі-полікамі. Яе шылі з кужалю (тонкага палатна); часам у паўсядзенных сарочках кужаль складаў толькі верхнюю частку (чэхлік), а ніжнюю (постаўку) – менш дыхтоўная, зрэбная тканіна. Такая сарочка мела нешырокі стаячы або адкладны каўнерык.

Святочныя кашулі ўпрыгожваліся багатым вышываным ці тканым арнаментам на плячах, манжэтах рукавоў, каўнерыку, радзей – па ворату і падолу.

Спадніца адносіцца да паяснога жаночага адзення; яна была ўласціва амаль усіх еўрапейскім народам, а ў некаторых – фігуруе ў якасці нацыянальнага мужчынскага адзення. Камбінацыя фасонаў, асаблівасці матэрыялаў і спосабаў упрыгожвання дазваляюць вылучыць у асобную групу андаракі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.