Новости проекта
Система перешла на новый 2018/2019 учебный год
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Большая конференция "Родительское собрание"
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 136 человек

Искусство глины и огня

Дата: 2 мая 2017 в 09:44

  Мастацтва гліны і агню

ГАНЧАРСТВА

Разнастайнасць форм, якой вызначаюцца выбары беларускiх народных майстроў-ганчароў XIX - першай паловы XX ст., - вынiк шматгадавой гiсторыi развiцця мастацтва керамiкi.

Масавая вытворчасць керамiкi на тэрыторыi Беларусi адзначаецца у эпоху неалiту - апошняга перыяду каменнага веку (IV - III тысячагоддзi да н.э.). Даследчыкi лiчаць, што ўзнiкненне керамiкi звязана са звычаем абмазваць глiнай пляценыя вырабы. Першабытныя людзi заўважылi, што трапiўшы ў агонь, такое начыненне не спальвалася, а наадварот, станавiлася яшчэ больш моцным, хаця плецены каркас выгараў. Гэта i падштурхнула іх да думкi вырабляць посуд з глiны i абкальваць яго на агнi. З'явiлiся першыя вылепленыя ўручную пасудзiны для гатавання стравы на агнi - гаршкi. Мелi яны выпуклы корпус i вострае, цi акруглае дно - каб зручна было мацаваць у пясок ля вогнiшча. 3 часам з'явiлiся мiскi, кубкi, амфары з ручкамi i iншы гаспадарчы посуд.

НШК-31

ЗБАНОК

гліна

падараваны  Кулікоўская В.І.

/images/Muzei/Zbanok.jpg

Збан (гарлач , гляк, збанок ) - пасудзіна для вадкасці з ручкай і носікам. Падобны на чайнік, але звычайна вышэй. Робяць збаны часцей за ўсё з гліны, шкла або пластыка.

Цяпер нярэдка можна сустрэць збаны, якія выконваюць таксама ролю фільтра для вады. Такі збанок звычайна зроблены з пластыка і ўтрымоўвае два аддзяленні з перагародкай і фільтрам паміж імі. У верхняе аддзяленне наліваецца неачышчаная вада, якая пад дзеяннем сілы цяжару сцякае ў фільтр, размешчаны паміж аддзяленнямі збана, і, прайшоўшы праз яго, ужо вычышчаная вада сцякае ў ніжняе аддзяленне. Прычым сам фільтр у такіх гарлачах з'яўляецца заменнай часткай і, як правіла, нават мае адмысловы механізм, які дазваляе задаць дату яго ўстаноўкі ў збан.


НШК-63

ЗБАН

гліна

падараваны Міхеевай М.Н.

/images/Muzei/Zban.jpg

Збан (гарлач) - гліняная пасудзіна для захоўвання малака і іншых вадкіх прадуктаў. Рабілі з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі, звужаным горлам, дзюбкай і вушкам-ручкай. Назва “збан” упамінаецца ў помніках старабеларускай пісьменнасці.

У пісьмовых крыніцах старажытнарускага часу вядомы пад назвай “кринъ”. Рабілі з выцягнутым тулавам,  пукатымі бакамі і звужанай шыйкай, але шырэйшым за дно вусцем (без ручкі і дзюбкі). У гісторыі развіцця ганчарных вырабаў быў прататыпам збана. Упрыгожвалі глянцаваннем, прачэрчаным па сырой паверхні лінейна-хвалістым арнаментам, геаметрычнай і расліннай ангобнай размалёўкай і каляровымі фарбамі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.