Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 151 человек

Орудие труда

Дата: 2 мая 2017 в 09:42

Прылады працы  

НШК-36

КАЛАЎРОТ

драўляны

падараваны Цярэшка Р.В/images/Muzei/Kalaurot.jpg.

Самапрадка,прылада для механізаванага прадзення лену і воўнны ў хатніх умовах. На Беларусі вядомы два тыпы, калаўрот-стаяк і ляжак. Абодва тыпы мелі аднолькавыя рабочыя часткі: кола, педаль (шатун, ківач), якой кола прыводзілася ў рух, і прадзільны апарат. Апошні складаўся са стрыжня і размешчанай на ім шпулькі для намотвання пражы і маленькіх калесікаў, злучаных пры дапамозе шнуроў з вялікім колам.У калаўроце-стаяку кола знаходзілася паміждзвюма вертыкальнымі стойкамі пад прадзільным апаратам, у калаўроце-лежаку-збоку ад прадзільнага апарата. На Беларусі калаўроты з’явіліся ў 16ст. на мануфактурных прадпрыемствах. У сялянскім побыце выкарыстоўваюцца з сярэдзіны 19ст., асабліва ў раенах інтэнсіўнага льнаводства, на Паўдневай Беларусі пераважала прадзенне пры дапамозе верацяна.


НШК-37

ВЕРАЦЯНО

драўлянае

падаравана Цярэшка Р.В./images/Muzei/Veracyano.jpg

Прылада для ручнога прадзення лену, воўны, пянькі. У старажытныя часы верацяном служыла драўляная крыху завостраная палачка, пазней-конусападобная палачка даўжыней 20-30 см з завостраным верхам, патоўшчаным нізам, на які для павелічэння вагі надзявалі прасліца, і вострай пяткай верацяно выстругвалі нажом або выточвалі з бярозы, ясеню, грушы і інш.


НШК-44

ПРАСНІЦА

драўляная

падаравана Зянкевіч С.В./images/Muzei/prasnica.jpg

Драўляная прылада для прадзення воўны, льняной і пяньковай кудзелі. Вядомы чатыры асноўных тыпы прасніц: лапатападобная, грэбень, вілы, кій. Найбольш пашыраны лапатападобныя і прасніца-грэбень. Лапатападобныя прасніцы рабілі з суцэльнага кавалка дрэва ці з дзвух частак – лопасць пад правым вуглом устаўлялі ў днішча або ў адтуліны ў лаве. Лопасць звычайна рабілі прамавугольнай формы, сустракаліся таксама веслападобныя, мечападобныя, прасніцы-дошчачкі і інш. Прасніцы аздаблялі разьбой-фігурна апрацоўвалі ножкі, выпілоўвалі краі лопасці.


НШК-39

СУКАЛА

драўлянае

падаравана Кулікоўскай Т.С.

/images/Muzei/Sukala.jpg

СУКАЛА - прылада для намотвання нітак на цэўкі. Уяўляе сабой дзве стойкі з умацаваным паміж імі гладка адшліфаваным валікам з махавым колам, размешчаным бліжэй да аднаго канца валіка. З працілеглага канца ў валік устаўляўся металічны стрыжань, на які надзявалася цэўка (вярчэнне дасягалася хуткімі рытмічнымі ўдарамі  па валіку). Знізу стойкі змацоўваліся драўлянай плахай або збіваліся дошкамі з бокоў і знізу ў выглядзе скрынкі для цэвак. Насуквалі цэўкі з клубка ці з матавіла.

ЦЭЎКА  - драўляная палачка даўжыней 14-16 см з утаўшчэннямі на канцах, на якую накручвалі ўточную пражу. Пры тканні ўстаўлялася ў чаўнок. Ніткі на цэўку навівалі пры дапамозе сукала.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.