Новости проекта
Система перешла на новый 2018/2019 учебный год
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Большая конференция "Родительское собрание"
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 136 человек

От зернышка до ткани

Дата: 2 мая 2017 в 09:48

Ад зярняткі да тканіны  

/images/Muzei/Abrus.jpg

НШК-1

АБРУС

тканы, ільняны

падараваны Шавель Н.Н.

Абрус даматканы, ільняны. Бела-шэра–чырвоны. Стан здавальняючы. Перададзены ў музей Негарэльскай сярэдняй школы №1 Шавель Н.Н. у маі 2009 года.

Абрус, настольнік, настольніца, стальніца, сурвэта — тканы, вязаны або плецены ў самыя розныя віды і ўзоры выраб, якім засцілаюць стол. Меў побытавае, святочнае, сімвалічнае значэнне, абавязкова ўваходзіў у пасаг нявесты. Найбольш, на беларускіх землях, вядомы белы колер абрусаў, але дадаваліся на абрусы і іхныя берагі ці махры і іншыя колеры. У многім стыль абруса блізкі да ручніка, суадносіцца і з народнымі строямі. Вызначаюцца турава-мазырскія, мотальскія, ляхавіцкія, капыльска-клецкія, панямонскія, паазерскія, наддзвінскія і іншыя абрусы матэрыяламі, мясцовай тэхнікай, формай і ўзорам. Некаторыя народныя матывы і вобразы выкарыстоўваюцца і сёння прамысловасцю, якая вырабляе абрусы з ільняных, баваўняных, шаўковых нітак . Абрус выконвае некалькі функцый: абараняе дарагую (з каштоўных парод дрэва, мармуру) паверхню стала ад забруджванняў і пашкоджанняў; прыкрывае дэфекты паверхні стала;з'яўляецца элементам дэкору памяшкання.


НШК-2

АБРУС

тканы, ільняны

падараваны  Крыловіч Ю.С.

Абрус даматканы, ільняны. Белы. Стан здавальняючы. Перададзены ў музей Негарэльскай сярэдняй школы №1 Шавель Н.Н. у маі 2009 года.

Абрус, настольнік, настольніца, стальніца, сурвэта — тканы, вязаны або плецены ў самыя розныя віды і ўзоры выраб, якім засцілаюць стол. Меў побытавае, святочнае, сімвалічнае значэнне, абавязкова ўваходзіў у пасаг нявесты. Найбольш, на беларускіх землях, вядомы белы колер абрусаў, але дадаваліся на абрусы і іхныя берагі ці махры і іншыя колеры. У многім стыль абруса блізкі да ручніка, суадносіцца і з народнымі строямі. Вызначаюцца турава-мазырскія, мотальскія, ляхавіцкія, капыльска-клецкія, панямонскія, паазерскія, наддзвінскія і іншыя абрусы матэрыяламі, мясцовай тэхнікай, формай і ўзорам. Некаторыя народныя матывы і вобразы выкарыстоўваюцца і сёння прамысловасцю, якая вырабляе абрусы з ільняных, баваўняных, шаўковых нітак . Абрус выконвае некалькі функцый: абараняе дарагую (з каштоўных парод дрэва, мармуру) паверхню стала ад забруджванняў і пашкоджанняў; прыкрывае дэфекты паверхні стала;з'яўляецца элементам дэкору памяшкання.


НШК-3

РУЧНІК

тканы,ільняны,вышыты гладдзю

падараваны Цуба С.В.

Ручнік - гэта кавалак тканіны абрадавага, дэкаратыўнага і утылітарнага прызначэння. Шырыня яго вар’іравалася ад 25 да 45 см залежна ад шырыні ткацкага стана, даўжыня - ад 1 да 4 м (звычайна 2 - 3 м). апарча утылітарнаг прызначэння да пачатку ХХ ст. ручнікі ўжываліся для штодзённага і святочнаг дэкаратыўнага ўбрання жылля і абразоў; былі адным з неабходных абрадавых атрыбутаў у вясельным і пахавальна-памінальным абрадах. Уваходзілі ў пасах нявесты, з’яўляліся неабходнай часткай падарункаў нявесты жаніху, сватам, родзічам жаніха. Ручнікі перавязвалі цераз плячо важнейшых удзельнікаў вяселля. Іх пасцілалі як “падножнік”, на які станавіліся маладыя ў час царкоўнага вянчання, выкарыстоўвалі для абрадавага звязвання маладых, для абгортвання рук нявесты і жаніха ва ўрачыстыя моманты вяселля. Да ўстойлівых традыцый адносіцца паказ у хаце жаніха ўзорычтых тканін, у першую чаргу ручнікоў з пасагу нявесты.  Ручнікі ў Беларусі вырабляліся розныя, вельмі разнастайныя. Арнамент выкарыстоўваўся часцей геаметрычны, жоўтага, чырвонага, сіняга, блакітнага колеру.


НШК-4

РУЧНІК

тканы, ільняны

падараваны Лышчык Я.Ф.

Ручнік — маркіраваная арнаментам, колерам і іншымі сродкамі выразнасці тканіна, якая выконвае важныя рытуальна-сімвалічныя функцыі ў абрадах; кавалак палатна для ўтылітарнага выкарыстання. Па прызначэнні ручнікі бываюць: утылітарна-бытавыя; абрадавыя (радзінна-хрэсьбінныя, вясельныя, пахавальныя); рытуальныя (штодзённыя); аброчныя; святочна-дэкаратыўныя.У залежнасці ад прызначэння і функцыі ручнікі маюць розныя назвы. Ручнікі ўтылітарныя паўсюдна на Беларусі называюцца “ўціральнік”, “уцірач”, “уцірка”, а таксама — “трапкач”, “скарач”, “брэндзал”, “патрэпнічак, “надзёжнік”; абрадавыя — “набожнік”, “ручнік”, “намітка”, “падарак”, “падножнік”. Злучанасць гэтай рэчы з абразамі, з чырвоным кутом адлюстравана ў лакальных назвах: “набразнік”, “абразны ручнік”, “накутнік”, “багавік”, “завеска”, “плат”, “платок”, “набожны платок”.Ручнікі, прызначаныя для святочна-дэкаратыўнага ўпрыгожання інтэр’ера, называюць проста “ручнікамі”. Ручнікі маюць разнастайнае лакальнае шматаблічча, з’яўляюцца выразнымі этнакультурнымі паказчыкамі адметных рыс традыцыйнай культуры беларусаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.