Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 151 человек

Пісьменнікі, дзеячы мастацтва – юбіляры 2018 года

Дата: 28 февраля в 14:19

Студзень

–  Ткачоў  Васіль,  пісьменнік,  драматург,  публіцыст  -  70 гадоў з дня нараджэння

–  Шашкоў  Алесь  (Аляксандр),  пісьменнік,  аўтар  шэрагу кніг прозы для дзяцей – 95 гадоў з дня нараджэння

10  –  Талстой  Аляксей  Мікалаевіч,  расійскі  пісьменнік, публіцыст – 135  гадоў з дня нараджэння

12 – Перо Шарль, французскі пісьменнік, паэт і крытык – 390 гадоў з дня нараджэння

14 – Буйло Канстанцыя, паэтэса, Заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння

15 – Азгур Заір, скульптар, Народны мастак Беларусі і СССР – 110 гадоў з дня нараджэння

23 – Стэндаль Анры Мары Бейль, французскі пісьменнік – 235 гадоў з дня нараджэння

24  –  Сурыкаў  Васіль,  расійскі  мастак  -  170  гадоў  з  дня нараджэння

25  –  Высоцкі  Уладзімір,  расійскі  паэт,  кампазітар  і выканаўца, акцёр – 80 гадоў з дня нараджэння

26  –  Новікаў  Іван,  пісьменнік,  Заслужаны  дзеяч  культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

Люты

2 –   Каліноўскі  Кастусь,  адзін  з  кіраўнікоў  паўстання  1863-1864  гг.  у  Беларусі  і  Літве,  публіцыст,  паэт  –  180  гадоў  з  дня нараджэння

4 – Прышвін Міхаіл, расійскі пісьменнік, празаік – 145 гадоў з дня нараджэння

4 – Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт, паэт, драматург, тэатральны дзеяч,  адзін  з  пачынальнікаў  новай  беларускай  літаратуры  –  210 гадоў з дня нараджэння

8 – Верн Жуль, французскі пісьменнік-фантаст – 190 гадоў з дня нараджэння

13 – Сіменон Жорж, французскі пісьменнік – 115 гадоў з дня нараджэння

18  –  Гарэцкі  Максім,  пісьменнік,  публіцыст,  крытык, грамадскі дзеяч – 125 гадоў з дня нараджэння

19  –  Шушкевіч  Станіслаў,  паэт,  Заслужаны  работнік культуры Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння

21  –  Катляроў  Ізяслаў,  паэт,  крытык,  мастацтвазнаўца  –  80 гадоў з дня нараджэння

23  –  Малевіч  Казімір,  расійскі  мастак-абстракцыяніст,  які пэўны час жыў і працаваў у Беларусі - 140 гадоў з дня нараджэння 

27 – Шоу Ірвін, амерыканскі пісьменнік і кінасцэнарыст – 105 гадоў з дня нараджэння

Сакавік

2  –  Бачыла  Алесь,  паэт,  драматург,  Заслужаны  дзеяч культуры Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння

4  –  Вівальдзі  Антоніа,  італьянскі  кампазітар,  скрыпач, педагог, дырыжор – 340 гадоў з дня нараджэння

7 – Кустодзіеў Барыс, расійскі мастак-партрэтыст - 140 гадоў з дня нараджэння 

13 – Міхалкоў Сяргей, расійскі паэт, байкапісец – 105 гадоў з дня нараджэння   

17  –  Палевой  Барыс,  расійскі  пісьменнік  –  110  гадоў  з  дня нараджэння

18  –  Прануза  Паўлюк,  паэт,  перакладчык–  100  гадоў  з  дня нараджэння

23  –  Пашкоў  Генадзь,  паэт,  перакладчык,  публіцыст  -  70 гадоў з дня нараджэння

Красавік

  –  Рыд  Майн,  англійскі  пісьменнік  –  200  гадоў  з  дня нараджэння

15  –  Стругацкі  Барыс,  расійскі  пісьменнік-фантаст, сцэнарыст, перакладчык  – 85 гадоў з дня нараджэння

30  –  Гашак  Яраслаў,  чэшскі  пісьменнік,  журналіст  –  135 гадоў з дня нараджэння 

 Май

6 – Свірка Юрась (Юрый), паэт, перакладчык, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова — 85 гадоў з дня нараджэння

10  –  Маўр  Янка  (сапр.  Фёдараў  Іван),  пісьменнік,  адзін  з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, Заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 135 гадоў з дня нараджэння

15  –  Васняцоў  Віктар,  расійскі  мастак  –  170  гадоў  з  дня нараджэння

25  –  Карызна  Уладзімір,  паэт,  адзін  з  аўтараў  тэксту Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, Заслужены дзеяч культуры Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння

31  –  Алексіевіч  Святлана,  пісьменніца,  лаўрэат  Дзяржаўнай прэміі  СССР,  прэміі  Ленінскага  камсамола,  літаратурных  прэмій Саюза пісьменнікаў СССР, Нобелеўскай прэміі па літаратуры – 70 гадоў з дня нараджэння

Чэрвень  

25  –  Ядвігін  Ш.  (сапр.  Лявіцкі  Антон),  пісьменнік,  адзін  з пачынальнікаў  сучаснай  беларускай  прозы  –  150  гадоў  з  дня нараджэння 

Ліпень

  –  Машкоў  Уладзімір,  пісьменнік  –  80  гадоў  з  дня нараджэння 

 5  –  Суцееў  Уладзімір,  пісьменнік,  мастак,  сцэнарыст  –  115 гадоў з дня нараджэння

13  –  Мрый  Андрэй  (сапр.  Шашалевіч),  пісьменнік  –  125гадоў з дня нараджэння

 18  –  Еўтушэнка  Яўген,  расійскі  паэт,  празаік,  публіцыст, сцэнарыст – 85 гадоў з дня нараджэння

 27  –  Караленка  Уладзімір,  расійскі  пісьменнік,  публіцыст  – 165 гадоў з дня нараджэння

Жнівень

6 – Лучанок Ігар, кампазітар, Народны артыст Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння

13 – Адоеўскі Уладзімір, расійскі пісьменнік – 215 гадоў з дня нараджэння

16 – Спрынчан Браніслаў, паэт, перакладчык – 90 гадоў з дня нараджэння

22  –  Панцялееў  Леанід  (Аляксей  Ерамееў),  расійскі пісьменнік – 110 гадоў з дня нараджэння

25  –  Арлоў  Уладзімір,  пісьменнік,  аўтар  кніг,  прысвечаных славутым дзеячам Беларусі – 65 гадоў з дня нараджэння

Верасень

8  –  Грачанікаў  Анатоль,  паэт,  лаўрэат  Дзяржаўнай  прэміі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння

9  –  Талстой  Леў,  расійскі  пісьменнік  –  190  гадоў  з  дня нараджэння

9  –  Захадэр  Барыс,  расійскі паэт,  дзіцячы   пісьменнік  –  100 гадоў з дня нараджэння

25 – Грахоўскі Сяргей, пісьменнік, перакладчык, Заслужены работнік культуры Беларусі – 105 гадоў з дня нараджэння

28  –  Мікеланджэла  дэ  Кароваджа,  італьянскі  жывапісец  – 445 гадоў з дня нараджэння

Кастрычнік

11  –  Агняцвет  Эдзі  (сапр.  Каган),  беларуская  паэтка  –  105 гадоў з дня нараджэння

13  –  Драздовіч  Язэп,  беларускі  мастак,  скульптар,  этнограф, фалькларыст, археолог, пісьменнік – 130 гадоў з дня нараджэння

25 – Шчасная Нінэль, беларускі жывапісец, графік – 90 гадоў з дня нараджэння

Лістапад

1  –  Адамчык  Вячаслаў,  беларускі  празаік,  драматург, кінасцэнарыст – 85 гадоў з дня нараджэння

9  –  Тургенеў  Іван,  расійскі  пісьменнік  –  200  гадоў  з  дня нараджэння

20  –  Янішчыц  Яўгенія,  беларуская  паэтка  –  70  гадоў  з  дня нараджэння

23 – Носаў Мікалай, расійскі дзіцячы пісьменнік – 110 гадоў з дня нараджэння

30 – Драгунскі Віктар, расійскі пісьменнік – 105 гадоў з дня нараджэння

 Снежань

4 – Камейша Казімір, беларускі паэт, перакладчык – 75 гадоў з дня нараджэння

12  –  Кірэенка  Кастусь,  беларускі  паэт  –  100  гадоў  з  дня нараджэння

24  –  Міцкевіч  Адам,  польскі  паэт  –  220  гадоў  з  дня нараджэння

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.